Усе навіны

Кейн не зацікаўлены ў пераходзе ў «ПСЖ», клуб пераключыцца на трансфер Улахавіча

18 ліпеня, 13:23

Нападаючы «Тотэнхэма» Хары Кейн не хоча пераходзіць у «ПСЖ», паведамляе The Telegraph.

Улічваючы тое, што «Манчэстэр Юнайтэд» выбыў з гонкі за гульцом, у форварда застаецца 2 варыянты – застацца ў «Тотэнхэме» або перайсці ў «Баварыю».

«Шпоры» ўжо адхілілі дзве прапановы мюнхенцаў па Кейне гэтым летам. Прэзідэнт клуба Дэніэл Леві разлічвае атрымаць за трансфер больш за 100 млн фунтаў.

«Тотэнхэм» гатовы прапанаваць Кейну новы кантракт з зарплатай 400 тыс фунтаў у тыдзень і абмеркаваць атрыманне гульцом пасады ў клубе пасля завяршэння кар'еры. Але на дадзены момант форвард не паведамляў пра жаданне падаўжаць кантракт.

«ПСЖ» пасля адмовы Кейна можа засяродзіцца на трансферы Душана Улахавіча з «Ювентуса».

У мінулым сезоне Хары аформіў 32 галы і аддаў 5 асістаў у 49 матчах. Статыстыка 29-гадовага англічаніна тут.