Усе навіны

Кендыш зрабіў гол+пас і вывеў «Жальгірыс» у другі раунд ЛЧ

18 ліпеня, 20:20

У матчы ў адказ першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў віленскі «Жальгірыс» перамог «Стругу» (2:1). У складзе літоўцаў беларускі паўабаронца Юрый Кендыш адзначыўся голам і асістэнцкім балам.

Перамога дазволіла «Жальгірысу» выйсці ў наступны раўнд турніру.

У сёлетнім сезоне футбаліст правёў 20 матчаў, забіў 5 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.