Усе навіны

БАТЭ ўпершыню з 2019 года прайшоў раунд еўракубкаў

18 ліпеня, 23:21
3

18 ліпеня ў матчы ў адказ першага раунда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ абыграў «Партызані» (2:0). Барысаўчане ўпершыню з 2019 года пераадолелі стартавы раунд еўракубкаў.

У 2020 годзе БАТЭ ў першым раундзе Лігі Еўропы саступіў ЦСКА з Сафіі (0:2), у 2021-м у другім раундзе Лігі канферэнцый – батумскаму «Дынама» (1:0, 0:4), у 2022-м у другім раундзе. Лігі канферэнцый – «Каньяспору» (0:3, 0:2).

БАТЭ ў другім раундзе турніру згуляе з кіпрскім «Арысам».

Нагадаем, каманду ўзначальвае беларус Аляксей Шпілеўскі, а ў яе складзе выступае экс-паўабаронца барысаўчан Арцём Шуманскі.

Матчы другога раунда пройдуць 26 ліпеня і 1 жніўня.