Усе навіны

Беларускія клубы за 4 матчы набралі 0,75 бала ў еўракубкавым рэйтынгу – больш, чым за ўвесь мінулы сезон

18 ліпеня, 23:58

Беларускія каманды правялі чатыры еўракубкавыя матчы сезона-2023/24. За іх беларусы набралі 3 ачкі (0,75 бала). За ўвесь мінулы сезон бялклубы набралі 2,5 ачка (0,625).

Сезонны рэйтынг асацыяцыі вызначаецца сумай набраных балаў за перамогі і нічыi ўсіх клубаў асацыяцыі з бонусамі за праход у пэўныя стадыі, падзеленай на колькасць клубаў.

Перамога ў любым матчы кваліфікацыі еўракубкаў прыносіць 1 бал, нічыя – 0,5. Бонусаў у адборах не прадугледжана.

На дадзены момант беларускія клубы маюць у актыве 2 нічыi і 2 перамогі. У мінулым еўракубкавым сeзоне беларускія каманды перамаглі 1 раз і 2 разы згулялі ўнічыю.