Усе навіны

Кіраўніцтва БК «Макслайн» палічыла Іваненку адказным за няўдалы старт сезону, гульцы не заступіліся за кіраўніка так, як ён гэтага чакаў

19 ліпеня, 09:08

Як стала вядома «Трыбуне» галоўны спонсар «Макслайна», букмекерская кампанія з аднайменнай назвай, палічыла стратэгічныя рашэнні экс-дырэктара каманды Андрэя Іваненкі прычынай дрэннага старту ў першай лізе. Незадаволенасць спонсараў была абумоўленая і тым, што вынік адсутнічаў, нягледзячы на сурʼёзныя фінансавыя ўліванні.

Паводле «Трыбуны», дырэктар не атрымаў той падтрымкі ад калектыву, на якую разлічваў, што ўспрыняў даволі балюча, асабліва ў святле сумесных паездак за мяжу на адпачынак і іншай медыйнай актыўнасці.