Усе навіны

«МЮ» атрымае за Тэлеса 4 млн фунтаў + бонусы

19 ліпеня, 10:36

«Манчэстэр Юнайтэд» і «Аль-Наср» закрылі здзелку па трансферу абаронцы Алекса Тэлеса.

Англійскі клуб атрымае за гульца 4 млн фунтаў + бонусы. Сам 30-гадовы бразілец будзе зарабляць 7 млн + бонусы.

Нагадаем, Тэлес выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд» з кастрычніка 2020 года пасля пераходу з «Порту» за 15 млн еўра.

Мінулы сезон ён правёў на правах арэнды ў «Севільі».

За іспанскі клуб Алекс згуляў 38 матчаў у мінулым сезоне, адзначыўшыся 3 асістамі.