Усе навіны

«Арыс» Шпілеўскага перад матчам з БАТЭ ў ЛЧ выйграў Суперкубак Кіпра

21 ліпеня, 22:35

21 ліпеня ў матчы за Суперкубак Кіпра «Арыс» Аляксея Шпілеўскага перайграў «Амонію» (2:0).

У заяўку «Арыса» не патрапіў беларускі паўабаронца Арцём Шуманскі.

На свой рахунак мячы запісалі Мілалі Маямбела і Марыюш Стэмпіньскі.

Нагадаем, «Арыс» згуляе з БАТЭ ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Матчы пройдуць 26 ліпеня і 2 жніўня.