Усе навіны

«ПСЖ» зрабіў «Севілье» першую прапанову па Буну – 12 млн еўра плюс бонусы

22 ліпеня, 16:21

«Севілья» атрымала ад «ПСЖ» першую прапанову па брамніку Ясіну Буну, паведамляе Foot Mercato.

За футбаліста прапанавалі 12 млн еўра плюс бонусы. Іспанцы хочуць выгандляваць 15 млн плюс 3 млн бонусаў. «ПСЖ» працягне перамовы, паколькі «Севілья» адкрыта для продажу гульцоў з-за фінансавых праблем.

Буну ўвесь еўрапейскі этап кар'еры правёў у Іспаніі, дзе з 2012 года выступаў за «Атлетыка», «Сарагосу» і «Жырону». «Севілье» належыць з верасня 2020-га. У мінулым сезоне згуляў 36 матчаў, з іх 7 на нуль, прапусціў 60 мячоў.

Статыстыка 32-гадовага мараканца тут.