Усе навіны

«Баер» абвясціў пра падпісанне нападаючага «Юніёна» Баніфасе

22 ліпеня, 22:43

«Баер» абвясціў пра трансфер ужо былога нападаючага «Юніёна» Віктара Баніфасе.

22-гадовы нігерыец падпісаў з клубам кантракт да лета 2028 года. У новай камандзе Віктар будзе выступаць пад 22-м нумарам.

Па чутках, трансфер абыйшоўся леверкузенцам ў 20 млн еўра + 7,5 млн бонусамі + 15% ад сумы наступнага продажу.

Год таму «Юніён» набыў яго ў «Будзе-Глімта» за 2 млн.

У мінулым сезоне Баніфасе вызначыўся 22 галамі і 12 дзейснымі перадачамі ў 54 матчах, уключаючы 6+2 у Лізе Еўропы, дзе каманда дайшла да 1/4 фіналу і саступіла як раз «Баеру».