Усе навіны

«Тотэнхэм», «МЮ» і яшчэ 3 клубы зацікаўлены ў трансферы Мбапэ

23 ліпеня, 09:43

Адразу некалькі англійскіх клубаў зацікаўлены ў трансферы нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ, паведамляе Marca.

Гэта «Тотэнхэм», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі». Таксама на гульца прэтэндуюць «Аль-Хілаль» і «Рэал».

Дэніэл Леві (прэзідэнт «шпор» — заўв.) і Насер Аль-Хелайфі некаторы час падтрымлівалі цесны кантракт, паколькі «ПСЖ» збіраў інфармацыю аб Хары Кейне, якога Леві не жадае адпускаць бясплатна. Тое ж самае тычыцца і Аль-Хелайфі ў выпадку з Мбапэ.

Сам 24-гадовы гулец зборнай Францыі хоча толькі ў «Рэал», але мадрыдцы не будуць спяшацца з дзеяннямі, бо ведаюць, што гэтым летам час на іх баку.