Усе навіны

«Гомель» можа звольніць Нявінскага, кандыдат на яго пост – Гараўцоў з «Лакаматыва» («Ухо»)

23 ліпеня, 20:26

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Нявінскі пасля паразы ў Кубку Беларусі ад «Асіповічаў» (0:1) блізкі да адстаўкі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Як паведамляе крыніца, галоўным кандыдатам на ягоную пасаду з'яўляецца галоўны трэнер гомельскага «Лакаматыва» (Д2) Андрэй Гараўцоў. Яго каманда займае другое месца ў табліцы Д2.