Усе навіны

«Энергетык-БДУ» зарабіў на трансферы Хусанава ў «Ланс» каля 100 тысяч еўра

24 ліпеня, 19:45

Напярэдадні Абдукадзір Хусанаў перайшоў у «Ланс» з «Энергетыка-БДУ». Як стала вядома Tribuna.com, беларускі клуб за трансфер гульца атрымае каля 100 тысяч еўра.

У сёлетнім сезон узбекістанскі легіянер правёў за мінскую каманду 8 матчаў, забіў 1 мяч.

У мінулым сезоне «Ланс» заняў другое месца ў табліцы французскай лігі.

Па дадзеных transfermarkt.com, тэрмін кантракту складае 4 гады.