Усе навіны

Форвард «Арсенала» Герасімаў: «У Казахстане вышэйшая ліга мацнейшая, чым у Беларусі»

24 ліпеня, 20:41

Казахстанскі форвард «Арсенала» (Д2) Мацвей Герасімаў падзяліўся меркаваннем аб чэмпіянаце Беларусі.

– Пасля велізарных адлегласцяў у Казахстане ці зручна ездзіць на гасцявыя матчы па Беларусі?

– Вельмі! Тут гэта вельмi лёгка даецца. Але варта адзначыць, што ў Казахстане на далёкія выезды мы заўсёды ляталі на самалёце.

– Вы ж выступалі за юнацкія зборныя Казахстана...

– Так. Гуляў за каманды ўсіх узростаў – ад U-17 да U-19. Таксама атрымаў запрашэнне ў моладзевую зборную, але ў сувязі з траўмамі далучыцца да яе ў мяне не выйшла.

– На ваш погляд, дзе вышэйшая ліга мацнейшая: у Казахстане ці Беларусі?

– У Казахстане, – сказаў Герасімаў.