Усе навіны

Грудзько пра пераход ў «Макслайн»: «Трэнерскі штаб Яромкі не асабліва даў шанцу праявіць сябе ў «Мінску»

26 ліпеня, 13:59

Форвард віцебскага «Макслайн» Іван Грудзько пракаментаваў свой пераход з «Мінска».

«У гэтым годзе зноў пачынаў перадсезонную падрыхтоўку з галоўнай камандай ФК «Мінск», на гэты раз без траўмаў, але трэнерскі штаб не асабліва даў шанц праявіць сябе. Пасля гэтага падумаў, што не хачу зноў гуляць у чэмпіянаце дублюючых складаў, а хацеў бы даказаць што я гатовы гуляць на дарослым узроўні.

Быў знаёмы з Андрэем Іваненкам, напісаў яму, абмеркавалі, ён паверыў у мяне. Так я апынуўся ў «Макслайне», і вельмі рады, што менавіта ў гэтую каманду я патрапіў!» – сказаў Грудзько.