Усе навіны

Вячаслаў Глеб: «Белфутбол зараз знаходзіцца на днішчы, а са Штанге мы былі ў топе. Таму ёсць сэнс запрасіць у зборную трэнера-іншаземца»

26 ліпеня, 17:45
1

Вячаслаў Глеб паразважаў пра тое, каго трэба прызначыць на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

– Спецыяліст любы можа быць, і беларус, і замежнік, але ён павінен быць кваліфікаваным. З досведам працы на самым высокім узроўні. Ці ёсць у нас вольныя трэнерскія кадры ў Беларусі? Пытанне?

Алег Конанаў? Ён неаднаразова заяўляў, што ён не беларус, ён расіянін. Таму казаць, што ён беларус...

Добра, Кубараў. Кубараў для мяне вельмі моцны спецыяліст. Ну, могуць і беларусы ўзначаліць, скажам так.

– Можа быць, патрэбен аля [Бернд] Штанге такі, больш матыватар?

– Патрэбны матыватар, так. Што да замежнага спецыяліста, так, любы замежны спецыяліст, ну, калі ён больш-менш нармальны, ён унясе нешта новае. У нас у нашай беларускай рэаліі, глядзі, вось, браць, калі агульную карціну браць беларускага футбола, ніхто не будзе спрачацца, што ён проста на самым днішчы знаходзіцца, правільна? Таму, ну, ад перамены месцаў складаемых сума можа не памяняцца. Быў вынік са Штанге, ніхто не будзе спрачацца. Мы знаходзіліся ў топе, там, я не ведаю, трыццаць восьмыя ў свеце (самая высокая пазіцыя зборнай Беларусі ў рэйтынгу ФІФА – 36-я – Tribuna.com). Гэта вынік, гэта супервынік. Цяпер мы якія там, не ведаю, нават ужо і не гляджу. Таму ёсць сэнс запрасіць замежнага спецыяліста, так, – сказаў Глеб.