Усе навіны

Анчалоці пра таварыскі матч з МЮ: «Схема 4-4-2 працуе добра»

27 ліпеня, 10:00

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падвёў вынікі таварыскага матчу ў Х'юстане супраць «МЮ» (2:0).

«Мы паказалі добрую гульню, асабліва ў першым тайме. Другі тайм быў больш кантралюемы з нашага боку, з добрым падыходам і самааддачай. Новыя гульцы ўзмацнілі каманду. Мы добра ўкамплектаваны.

У нас няма эгаізму ў камандзе, і гэта вельмі палягчае кіраванне распранальняй. Каманда ў добрай форме, у нас добрая атмасфера, і мы матываваныя.

Гол Белінгема дэманструе яго майстэрства. Ён робіць убяганне з другой лініі ў патрэбны момант.

Такія галы, як у Хаселу, рэдка ўбачыш. Яму не патрэбны дадатковы давер, таму што мы ўжо прадэманстравалі давер да яго, падпісаўшы яго. Ён выдатна завяршае напады ў штрафной і вельмі добрае адрываецца ад апанента на далёкай штанзе. У яго было тры ці чатыры шанцы забіць сёння.

Новая схема 4-4-2 працуе добра. Віні любіць гуляць крыху бліжэй да цэнтра, але часам яму даводзіцца гуляць шырока, таму што ён вельмі фізічна цягавіты.

Разам з Радрыга яны сваёй хуткасцю ствараюць вялікую пагрозу ў пазіцыйных атаках, дзякуючы чаму мы можам гуляць больш прамалінейна. Сістэма таксама дазваляе Белінгему дэманстраваць свае найлепшыя якасці.

Фран Гарсія згуляў вельмі добра. Ён стварае шмат ціску і часта займае пазіцыі, з якіх можна зрабіць добры крос. Мы вельмі шчаслівыя.

Мы вельмі любім Каземіра, і для нас ён легенда «Рэала» і ўсё яшчэ гулец «Рэала», – сказаў Анчалоці.