Усе навіны

Красноў перайшоў у «Нёман» («Заўзеем за ФК «Нёман»)

27 ліпеня, 10:08
1

Расiйскі нападаючы Марк Красноў перайшоў у «Нёман». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Заўзеем за ФК «Нёман».

Нагадаем, у мінулым сезоне футбаліст гуляў у «Слоніме-2017» (Д2), у якім стаў найлепшым бамбардзірам набраў 10+2 у 14 матчах. Зімой футбаліст праходзіў прагляд у «Нёмане».

Пачынаў сезон у «Смаргоні», у складзе якой правёў 14 матчаў, у якіх забіў 2 мячы і аддаў 1 галявую перадачу.