Усе навіны

Нявінскі пакінуў «Гомель»

27 ліпеня, 12:31

Па звестках Tribuna.com, беларускі спецыяліст Уладзімір Нявінскі пакінуў «Гомель». У 1/16 фіналу Кубка Беларусі каманда прайграла «Асіповічам» (0:1) з Д2.

Пасля 14 матчаў «Гомель» займае дзевятае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.

Нявінскі ўзначальваў каманду са студзеня 2022 года. У мінулым годзе «Гомель» пад яго кіраўніцтвам заваяваў Кубак Беларусі.