Усе навіны

Трэнер АЕКа Ольтра: «Тарпеда-БелАЗ» – вельмі добрая каманда, складаная – мы павінны спаборнічаць на мяжы магчымасцяў»

27 ліпеня, 14:22

Галоўны трэнер АЕКа Хасэ Луіс Ольтра падзяліўся думкамі перад першым матчам з «Тарпеда-БелАЗ» у другім раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Мы хочам пачаць з перамогі з добрым настроем, гэта важна. Збалансаваныя гульні ў «Тарпеда-БелАЗ». Гэта вельмі добрая каманда, складаная, працавітая, і мы не павінны памыляцца, мы павінны гуляць засяроджана.

Дзіўная гульня без нашых заўзятараў, таму што гэта вельмі важны матч для ўсіх нас. Наша мэта – прайсці гэты раунд, і для гэтага мы павінны паказаць сябе з лепшага боку.

– Вопыт АЕК будзе перавагай?

– Гэта важна, але не самы важны фактар. Важна тое, што мы робім на полі. Мы павінны спаборнічаць на мяжы магчымасьцяў, як сказаў Іван (Трычкоўскі – капітан каманды – Tribuna.com), усё залежыць ад нас. Мы забываемся на леташні вопыт, вынікі і тое, чаго мы дабіліся. Першы вынік вельмі важны. Таксама трэба будзе матч-рэванш дома, але мы хочам прайсці кваліфікацыю.

– Вас турбуе той факт, што ў «Тарпеда» больш афіцыйных гульняў?

– Так, гэта вельмі важна, таму што ў іх з'явіўся рытм. Мы прыехалі з чатырох таварыскіх матчаў, і ў фізічным стане яны, безумоўна, у лепшай форме, чым мы. Мы прарабілі вялікую працу па падрыхтоўцы і пастараліся за гэты час падрыхтавацца. Гэта наша першая афіцыйная гульня за 2 месяцы, таму я сказаў, што гульні паміж намі збалансаваныя, – сказаў Ольтра.