Усе навіны

Нявінскі і Навіцкі афіцыйна пакінулі «Гомель»

27 ліпеня, 14:35

Прэс-служба «Гомеля» пацвердзіла сыход галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Нявінскага. Разам з ім клуб пакінуў яго асістэнт Дзмітрый Навіцкі.

Нявінскі ўзначальваў каманду са студзеня 2022 года. У мінулым годзе «Гомель» пад яго кіраўніцтвам заваяваў Кубак Беларусі.

У 2016 годзе Навіцкі асіставаў Уладзіміру Журавелю і дапамог камандзе вярнуцца ў вышэйшую лігу. У сезонах-2022 і -2023 гадоў Навіцкі працаваў памочнікам Нявінскага.

Па звестках Tribuna.com, каманду ўзначаліць Андрэй Гараўцоў. Гараўцоў кіруе «Лакаматывам» (Д2) са студзеня 2020 года.

Пасля 14 матчаў «Гомель» займае дзевятае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.