Усе навіны

Ягор Мычолкін: «Мы прыехалі, каб перамагаць, праходзіць АЕК і рухацца далей»

27 ліпеня, 15:10

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Ягор Мычолкін падзяліўся меркаваннем аб першым матчы другога раунда Лігі канферэнцый супраць АЕКа. Сустрэча пройдзе 27 ліпеня.

– Трэніруемся ў штатным рэжыме. Усё выдатна. На базе персанал прыняў нас здорава.

Для падрыхтоўкі да еўракубкаў ёсць усё неабходнае.

Глядзіце, хварэйце за нас. Наперад, «Тарпеда»!

Настрой баявы. Мы прыехалі сюды, каб перамагаць, праходзіць гэтую каманду і рухацца далей.

Пасля першай гульні, думаю, вернемся сюды, на базу, правядзём тут пару дзён, пары трэніровак. Адновімся пасля першай гульні, адразу пачнем рыхтавацца да другой. А там ужо вылет на Кіпр, – сказаў Мычолкін.