Усе навіны

Навоша пра антываенную пазыцыю беларускіх спартсменаў: «Станеш экстрэмістам, тэрарыстам, крымінальнікам. Але застанешся чалавекам»

28 ліпеня, 18:49

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша адказаў на пытанне, як быць адкрыта антываенным спартсменам у Беларусі.

«Як баскетбалістка Каця Сныціна, як футбаліст Ілля Шкурын і г.д. Ды досыць прыкладаў.

Ну так, ты станеш экстрэмістам, тэрарыстам, крымінальнікам. Але застанешся чалавекам. А ў некаторых выпадках і са спартыўнай самарэалізацыяй у цябе будзе лепей, чым у маўчуноў у краіне-турме», - напісаў Навоша.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.