Усе навіны

«Ювентус» скасаваў кантракт з Іхатарэнам

28 ліпеня, 21:37

«Ювентус» паведаміў аб скасаванні кантракту з нідэрландскім паўабаронцам Махамедам Іхатарэнам.

Бакі спынілі дзеянне кантракта па ўзаемнай згодзе. «Юве» падпісаў гульца ў 2021 годзе, але ён так і не згуляў за першую каманду.

Была інфармацыя, што ў футбаліста пачалася дэпрэсія пасля смерці бацькі, і ён думаў аб завяршэнні кар’еры.

У лютым гулец быў арыштаваны па падазрэнні ў нападзе на яго дзяўчыну. Футбаліст апошні раз выходзіў на поле 6 траўня 2022 гады.