Усе навіны

Грэцкая брыгада суддзяў абслужыць матч «Бальцан» – «Нёман» у гульні кваліфікацыі ЛК

29 ліпеня, 18:53

Грэк Іааніс Пападопулас прызначаны галоўным арбітрам матчу ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый паміж мальтыйскім «Бальцанам» і «Нёманам».

Асіставаць на лініях будуць Васіліас Нікалакакіс і Канстандзінас Нікалаідзіс. Чацвёрты суддзя – Эвангелас Манучас.

Матч «Бальцан» – «Нёман» адбудзецца 1 жніўня.

Нагадаем, што першы матч завяршыўся перамогай «Нёмана» (2:0).