Усе навіны

Ганчарэнка пра траўму Філіпенкі: «Мінімальны тэрмін аднаўлення – месяц»

29 ліпеня, 22:49

Трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка распавёў пра траўму беларускага абаронцы Ягора Філіпенкі.

«Гэта задняя паверхня сцягна, мінімальны тэрмін аднаўлення – месяц», – сказаў Ганчарэнка.

Нагадаем, што 35-гадовы футбаліст атрымаў пашкоджанне 22 ліпеня ў матчы 1-га тура РПЛ з ЦСКА (2:1) і прапусціў гульню Кубка Расеі з «Лакаматывам» (1:2) 25 ліпеня і паядынак чэмпіянату з «Ніжнім Ноўгарадам» (0:0).