Усе навіны

Руслан Цевераў: «Далёка не па сваёй віне выпусціў варыянты застацца да канца года ў Казахстане»

30 ліпеня, 12:22

Беларускі футбаліст і падпісант прарэжымнага ліста Руслан Цевераў распавёў пра досвед выступу ў Казахстане, а таксама ацаніў узровень КПЛ.

– Што не атрымалася ў Казахстане?

– Вы няправільна ставіце пытанне. Усё атрымалася. Для мяне як футбаліста і для маёй сям'і гэта класны легіянерскі вопыт. На жаль, давялося сутыкнуцца з вельмі няправільным стаўленнем да мяне. І далёка не па сваёй віне выпусціў варыянты застацца да канца года ў Казахстане.

– Як ішлі справы з інфраструктурай у «Жэтысу»?

– Цяпер ідзе рэканструкцыя стадыёна, цалкам змяняецца штучнае поле, клуб расце і развіваецца. Для футбалістаў ствараюцца добрыя ўмовы.

– Параўнайце Казахстанскі і беларускі чэмпіянаты, узровень жыцця ў гэтых краінах.

– Цяпер цяжка судзіць і параўноўваць, бо сёлета не адчуў на сабе ўзровень чэмпіянату Беларусі. Але па асабістых адчуваннях, параўноўваючы з мінулым, у Казахстане ён вышэйшы як мінімум за кошт легіянераў. Там людзі любяць футбол! Быў уражаны колькасцю заўзятараў на стадыёнах. Неверагодная падтрымка і вера ў сваю каманду! Думаю, многім варта было б у іх павучыцца, – сказаў Цевераў.