Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Саудаўская Аравія – гэта ўжо не пагроза, а рэальнасць»

30 ліпеня, 14:52

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся думкамі аб уплыве Саудаўскай Аравіі на трансферны рынак.

«Саудаўская Аравія змяніла рынак. Яшчэ некалькі месяцаў таму, калі Раналду быў адзіным з вялікіх зорак, хто туды з’ехаў, ніхто не думаў, што столькі топ-футбалістаў таксама будуць там гуляць. У будучыні іх будзе больш, і таму клубы мусяць разумець, што адбываецца.

Марэз атрымаў неверагодную прапанову, таму мы не маглі яму сказаць «не рабі гэтага». Гэта ўжо не пагроза, а рэальнасць. Яны хочуць стварыць моцную лігу, і пакуль ім гэта ўдаецца.

Не ведаю колькі часу пратрымаецца саудаўская ліга, але адчуваю, што гэта надоўга. Многія гульцы хочуць атрымаць вопыт гульні ў гэтай лізе, таму план цалкам можа спрацаваць», – сказаў Гвардыёла.