Усе навіны

Бакіч стаў трэцім гульцом мінскага «Дынама», які аформіў покер

30 ліпеня, 20:01
1

Чарнагорскі легіянер мінскага «Дынама» Душан Бакіч у матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць ФК «Асіповічы» (9:0) забіў 4 мячы. Бакіч стаў трэцім гульцом у гісторыі клуба, каму ўдалося аформіць покер.

Раней гэта рабілі Пётр Качура (сезон-2001, матч супраць «Віцебска») і Максім Цыгалка (сезон-2002, матч супраць «Славіі»).