Усе навіны

Вадзім Гутцайт: «Кавідныя правілы на ЧС па фехтаванні змянілі перад тым, як Харлан пачынала выступаць»

30 ліпеня, 23:22

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт пракаментаваў рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову паціскаць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля паядынку на ЧС.

– Мне за некалькі дзён патэлефанаваў часова выконваючы абавязкі прэзідэнта міжнароднай федэрацыі Эмануэль Кацыядакіс. Я яму сказаў, як будзе адбывацца, што Вольга будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах, але яна не будзе паціскаць руку гэтай спартсменцы. Ён сказаў, што дамовіліся, усё будзе карэктна, усё будзе добра.

Ён перапытаў, таму што зараз грае Эліна Світоліна, якая таксама не паціскае руку сваім супернікам з Беларусі, з Расіі. Мы дамовіліся.

Пасля Вольга пайшла ў тэхнічны дырэктарат, таксама спытала там. Ёй адказалі, што, магчыма, ня будуць так строга глядзець на гэта судзьдзі. Гэта значыць, галоўнае, каб карэктна прайшоў бой, Вольга не будзе паціскаць (рукі – Tribuna.com), а (дастаткова – Tribuna.com) стукнуць адзін аднаго па клінку – і ўсё, дастаткова гэтага.

Пасля я яшчэ размаўляў з суддзямі, і судзьдзі таксама да спаборніцтваў ведалі, што там будуць прысутнічаць расіяне і ўкраінцы, якія будуць сустракацца адзін з адным, каб больш лаяльна ставіліся да гэтай сітуацыі. Гэта значыць, усе ведалі пра гэтую сітуацыю.

– Гэта значыць Міжнародная федэрацыя фехтавання была папярэджана, але ўсё роўна ўзнікла сітуацыя з дыскваліфікацыяй?

– Усе ведалі пра гэтую сітуацыю. На жаль, тое, што гэтая расіянка зробіць правакацыю, – мы чакалі гэтага. Але мы не чакалі, што тэхнічны дырэктарат, які адказвае за правядзенне спаборніцтваў, дзве гадзіны будзе ўсё так разглядаць, дзве гадзіны яны будуць рабіць такую вельмі несумленную, некарэктную справу супраць Вольгі.

Суддзя аддаў перамогу Вользе, Вольга ўжо пайшла рыхтаваць да наступнага бою. Але што там адбывалася далей, гэта наогул неяк цяжка адказаць, і потым яны далі чорную картку.

Але мы пратэставалі, там прысутнічаў прэзідэнт Украінскай федэрацыі фехтавання. Я пісаў ліст як чалец выканкама і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта ўсім чальцам выканкама. Так не можа адбывацца ў той час, калі ідзе поўнамаштабная вайна, ідзе чэмпіянат свету.

Мы ўпершыню прынялі ўдзел у індывідуальных спаборніцтвах, дзе (дапусцілі – Tribuna.com) спартсменаў пад нейтральным флагам. 26 ліпеня Міжнародны алімпійскі камітэт не запрасіў на Алімпійскія гульні краіну-агрэсара: Расійскую Федэрацыю і Беларусь.

Міжнародны алімпійскі камітэт 26 ліпеня дасылаў усім краінам запрашэнне пра удзел ў Алімпійскіх гульнях, але краінам-агрэсарам яны не адправілі. І мы памянялі нашу тактыку, мы памянялі наш загад міністэрства.

Нашы спартсмены пачалі (спаборнічаць – Tribuna.com) 27 ліпеня, Вольга ажыццявіла свой дэбют на спаборніцтвах, дзе былі ўжо прадстаўлены спартсмены пад нейтральным флагам з Расіі. Таму мы працавалі цэлы дзень, і на наступны дзень пісалі, тэлефанавалі па тэлефоне, я размаўляў з сябрамі выканкаму па гэтым пытанні. А потым адбылося тое, што адбылося.

Вольга папярэджвала: не будзе паціскаць руку спартсменам з краіны, якая забівае ўкраінцаў, якая акупавала родную зямлю.

Там былі ўвогуле кавідныя правілы пасля заканчэння бою. На сайце (федэрацыі – Tribuna.com) няма (паведамлення – Tribuna.com), што яны змененыя. Але мне сказалі, што на чэмпіянаце свету іх змянілі перад тым, як Вольга пачынала [выступаць]. Гэта значыць, вы разумееце, што несумленна ўсё адбывалася, – сказаў Гутцайт.