Усе навіны

Сёння адбудзецца вырашальны раунд перамоваў паміж «Баварыяй» і «Тотэнхэмам» па Кейне

31 ліпеня, 12:31

Чакаецца, што сёння адбудзецца сустрэча паміж прадстаўнікамі «Баварыі» і «Тотэнхэма» па трансферу найлепшага бамбардзіра ў гісторыі «шпор» Хары Кейна.

Як паведамляе Нікола Скіра, «Баварыя» павялічыла сваю прапанову да 100 мільёнаў еўра з улікам бонусаў. Папярэднія прапановы мюнхенцаў складалі 70 і 80 мільёнаў еўра, але прэзідэнт «Тотэнхэма» Дэніэл Леві хоча атрымаць не менш за 115 млн.

З самім Гары «Баварыя» дамовілася яшчэ ў пачатку ліпеня. Ангелец пагадзіўся на кантракт да 2027 года з зарплатай 15 мільёнаў еўра за год.