Усе навіны

Лісаковіч трэніруецца з «Рубінам» па індывідуальнай праграме

31 ліпеня, 18:17

Прэс-аташэ «Рубіна» Марат Вагізаў распавёў, што беларускі форвард Віталь Лісаковіч трэніруецца па індывідуальнай праграме.

Футбаліст прапусціў тры першыя матчы ў сезоне-2023/24.

– Лісаковіч прапускае старт сезона з-за траўмы. У сілу аб'ектыўных медыцынскіх прычын ён пакуль трэніруецца ў індывідуальным парадку, – сказаў Вагізаў.

Лісаковіч перайшоў у «Рубін» у студзені 2022 года. Ён правёў 41 гульню, забіў 16 мячоў і аддаў 3 галявыя перадачы.

Раней паведамлялася, што футбаліст уступіў у канфлікт з галоўным трэнерам каманды Рашыдам Рахімавым.