Усе навіны
Вiдэа

Мікалай Хадасевіч: «Нёману» ў матчы з «Бальцанам» галоўнае не апынуцца ў становішчы каманды, якая саступае»

30 ліпеня, 16:26

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем аб матчах у адказ Лігі канферэнцый з удзелам «Нёмана» і «Тарпеда-БелАЗ».

– Гэтыя 2:0 [для «Нёмана»] вельмі небяспечныя. Яны вельмі слізкія. «Нёман» можа рыхтавацца толькі да матчу ў адказ, не зазіраючыся ні на мэты, ні на «Віторыю», а толькі да матчу ў адказ. Не наламаць дроў, не дапусціць памылак, не падламацца недзе на роўным месцы, выйсці структурна, вырашаць задачу выхаду далей. Нічыя – акей. Галоўнае не апынуцца ў становішчы каманды, якая саступае, таму што далей можна здрыгануцца. Гэта вельмі вялікая задача. Я думаю, што Ігар Кавалевіч разам з хлопцамі з Гродна, канешне, гэта ўсё літаральна разумее.

«Тарпеда» супраць АЕК згуляе на Кіпры пасля першага матча, які выклікаў, увогуле, палярнае такое меркаванне аб тым, што АЕК ніякі ці «Тарпеда» добрае. Я застаюся пры сваім меркаванні. АЕК уздрыгнуў, натуральна. Там трэнер паплыў проста на гэтай 61-й хвіліне, калі не рабіў замен, і калі пачаў прапускаць, і калі каманда страціла проста кантроль над матчам. Глынула гэтыя два, такім чынам, вярнуўшы інтрыгу.

Так, усё можа быць, але Кіпр гэта іншая гісторыя. Тамака, праўда, будзе вельмі горача, тамака, праўда, будзе вельмі цяжка гуляць. Тут перавага АЕК яшчэ большая. Застаюся пры сваім меркаванні. Лічу, што працэнтаў на праход няма. Але для «Тарпеда» гэта вельмі добры матч, які можна выкарыстаць, калі ставяцца задачы на другую палову чэмпіянату. Можа быць, зачапіцца за вынік, атрымаць неабходны досвед, паехаць дадому і рыхтавацца, можа быць, скласці канкурэнцыю менскаму «Дынама», – сказаў Хадасевіч.