Усе навіны

Скамакка пагадзіўся перайсці ў «Інтэр»

1 жніўня, 21:32

Нападаючы «Вест Хэма» Джанлука Скамакка блізкі да пераходу ў «Інтэр», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Міланскі клуб зробіць лонданцам прапанову ў 25 млн. еўра + бонусы за гульца. Пагадненне паміж клубамі павінна быць дасягнута ў найбліжэйшыя дні.

Сам футбаліст ужо даў згоду на пераход у «Інтэр».

«Вест Хэм» купіў Скамакку ў «Сассуола» летам 2022 года за 36 млн еўра.

У мінулым сезоне Джанлука правёў 28 матчаў, вызначыўшыся 9 галамі.