Усе навіны

БАТЭ паказаў другі горшы вынік па прапушчаных мячах за раунд адбору еўракубкаў сярод белклубаў

1 жніўня, 23:11

1 жніўня БАТЭ ў матчы ў адказ другога раунда Лігі чэмпіёнаў прайграў «Арысу» (3:5, першы матч: 2:6) і вылецеў з турніру. Барысаўчане прапусцілі за 2 матчы 11 мячоў – гэта другі горшы вынік па прапушчаных мячах за раўнд адбору еўракубкаў сярод беларускіх каманд.

Горш было толькі раз: у 1999 году ў першым раундзе Кубка ЎЕФА, калі БАТЭ сустракаўся з «Лакаматывам» (1:7, 0:5).