Усе навіны

БАТЭ абнавіў рэкорд рэзультатыўнасці двухматчавых супрацьстаянняў у еўракубках з удзелам белклубаў

1 жніўня, 23:57

1 жніўня БАТЭ ў матчах другога раунда Лігі чэмпіёнаў прайграў «Арысу» (выніковы лік: 5:11) і вылецеў з турніру. Барысаўчане абнавілі рэкорд рэзультатыўнасці двухматчавых супрацьстаянняў у еўракубках з удзелам беларускіх каманд.

Раней максімум у дзвюх сустрэчах забівалі па 13 мячоў. Такое здаралася ў наступных матчах: Ліга чэмпіёнаў-1983/84. «Д'ер» (Венгрыя) – «Дынама» Мн – 3:6, 1:3; Кубак УЕФА-1999/00. БАТЭ м «Лакаматыў» (Масква, Расія) – 1:7, 0:5, Ліга Еўропы-2012/13. «Нафтан» – «Црвена Звезда» (Сербія) – 3:4, 3:3; а таксама Ліга Еўропы-2018/19. «Дынама» Мн – Зеніт» (Расія) – 4:0, 1:8.