Усе навіны

Аляксандр Гутар: «Упэўнены, адзіная футбольная ліга Беларусі і Расіі была б цікавай для ўсіх»

2 жніўня, 16:44
1

Беларускі галкіпер Аляксандр Гутар даў пакаянную прэс-канферэнцыю ў Доме футбола. Падчас яе выказаў пажаданне аб стварэнні адзінай лігі Беларусі і Расіі.

– Што вы думаеце аб цесным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі?

– Лічу, што супрацоўніцтва павінна быць працягнутае. А калі стварыць адзіную футбольную лігу Беларусі і Расіі, нешта на прыкладзе КХЛ, то, упэўнены, гэта было б цікава ўсім: і футбалістам, і заўзятарам. Матчы супраць «Спартака», «Зеніта», «Лакаматыва» былі б сапраўды класнымі, яны дазволілі б нам істотна падвысіць свой узровень, – сказаў Гутар.