Усе навіны

Адміністратар і трэнер СДзЮШАР «Нёман» затрыманыя нібыта за падпіскі на экстрэмісцкія каналы

2 жніўня, 18:41
1

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне адміністратара і трэнера СДзЮШАР «Нёман» нібыта за падпіскі на экстрэмісцкія каналы (так сілавікі называюць беларускія СМІ, якія не да спадобы рэжыму Лукашэнкі – Tribuna.com).

Адным з затрыманых аказаўся Дзмітрый Бельскі.

Адзначым, канал звязаў поспехі «Нёмана» ў эўркубках з тым, што сілавікі затрымліваюць людзей з супрацьлеглымі палітычнымі поглядамі. Раней быў затрыманы і звольнены дырэктар СДзЮШАР Дзмітрый Кавалёнак.