Усе навіны

БАТЭ ў 3-м раундзе Лігі Еўропы згуляе з «Шэрыфам»

2 жніўня, 22:52
7

2 жніўня ў матчы ў адказ Лігі чэмпіёнаў «Макабі» з Хайфы перамог «Шэрыф» (4:1, першы матч: 0:1). Такім чынам, каманда з Малдовы працягне выступленне ў Лізе Еўропы. У трэцім раундзе каманда згуляе з БАТЭ.

Напярэдадні БАТЭ ўступіў «Арысу» (3:5, 2:6).

Матчы пройдуць 10 і 17 жніўня.

Нагадаем, БАТЭ і «Шэрыф» сустракаліся на групавым этапе Лігі Еўропы ў сезоне-2010/11. Тады двойчы перамагла каманда з Барысава (3:1, 1:0).