Усе навіны

«Тарпеда-БелАЗ» спыніла 4-матчавую серыю паражэнняў у еўракубках

2 жніўня, 22:05

2 жніўня «Тарпеда-БелАЗ» у матчы ў адказ другога раунда Лігі канферэнцый згуляла ўнічыю з АЕКам (1:1). Каманда спыніла 4-матчавую серыю паражэнняў у еўракубках, якая доўжылася з 2016 года.

Толькі ў трох беларускіх камандаў фіксаваліся больш працяглыя пройгрышныя серыі. Па 5 разоў запар саступалі «Дняпро» (1995-1999), мiнскае «Дынама» (двойчы: 2002-04 і 2015), а таксама «Гомель» (2012-22).