Усе навіны

Кастравілі пяройдзе ў «Борнмут» пасля шасці з паловай гадоў у «Фіярэнціне»

4 жніўня, 10:32

Цэнтральны паўабаронца «Фіярэнціны» Гаэтана Кастравілі неўзабаве стане гульцом «Борнмута», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Ужо ў найбліжэйшыя гадзіны Гаэтана адправіцца ў Англію на падпісанне кантракта з новым клубам. Пераход афіцыйна будзе завершаны сёння. За 26-гадовага італьянца «Борнмут» заплаціць «Фіярэнціне» 12 мільёнаў еўра, яшчэ два мільёны прапісаны ў выглядзе бонусаў.

Кастравілі быў гульцом «Фіярэнціны» на працягу шасці з паловай гадоў (з перапынкамі на арэнды ў «Бары» і «Крэманэзе»). За гэты пеарыд Гаэтан правёў 125 матчаў у складзе «фіялак», у якіх забіў 13 галоў і аддаў восем дзейсных перадач. Поўная статыстыка Кастравілі – тут.