Усе навіны

Экс-абаронца «Эвертана» Міна пяройдзе ў «Фіярэнціну»

4 жніўня, 11:52

«Фіярэнціна» ўзмоцніцца цэнтральным абаронцам зборнай Калумбіі Еры Мінай, паведамляе Нікола Скіра.

Пераход адбудзецца на правах свабоднага агента. Бакі падпісалі кантракт да 2024 года з аўтаматычным прадаўжэннем да 2026 года пры выкананні пэўных умоў. Чакаецца, што сёння Міна пройдзе медагляд і афіцыйна стане гульцом «Фіярэнціны».

Папярэднім клубам калумбійца быў «Эвертан», у якім ён правёў 5 сезонаў. Таксама 28-гадовы цэнтрбек раней выступаў за «Барселону», «Палмейрас», «Санта-Фе» і «Дэпартыва Паста».

Нагадаем, што ў гэтае трансфернае акно «Фіярэнціна» прадала ў «Брайтан» свайго асноўнага цэнтральнага абаронцы Ігара. Таксама сёння стала вядома, што «фіялкі» адпусцілі Гаэтана Кастравілі ў «Борнмут» за 12 мільёнаў еўра.