Усе навіны

Булычоў вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»

4 жніўня, 22:02

23-гадовы паўабаронца Аляксандр Булычоў перайшоў у берасцейскае «Дынама».

Ён выступаў за каманду ў 2022 годзе, правёў 15 матчаў.

Раней гуляў за «Віцебск», «Гарадзею», «Шахцёр», «Тарпеда» (Уладзімір, Д3, Расiя) і «Макслайн» (Д2).

У гэтым сезоне ў складзе «Макслайна» правёў 13 матчаў, забіў адзін мяч і аддаў пяць галявых перадач.