Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» абвясціў аб пераходзе Ёшка Гвардыёла

5 жніўня, 12:31

Абаронца Ёшка Гвардыёл стаў гульцом «Манчэстэр Сіці». Бакі падпісалі 5-гадовы кантракт. Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведамляў, што «гараджане» заплацяць «Лейпцыгу» за харвата каля 90 мільёнаў еўра. Ёшка будзе гуляць пад нумарам 24. Для 21-гадовага Гвардыёла «Манчэстэр Сіці» стане трэцім клубам у кар'еры. Да гэтага ён выступаў за «Лейпцыг» і «Дынама» Заграб. У складзе «Лейпцыга» ў мінулым сезоне забіў 3 галы ў 41 матчы.