Усе навіны

Гол Волкава дапамог «Хімкам» перамагчы «Шыннік»

6 жніўня, 08:57

Гол беларускага абаронцы Захара Волкава дапамог «Хімкам» перамагчы «Шыннік» (2:1) у 4-ым туры расійскага Д2.

Волкаў выйшаў у стартавым складзе, правёў увесь матч і адзначыўся ўзяццем брамы на 45+2 хвіліне паядынку.

Пасля 4-х тураў «Хімкі» ідуць на 7 месцы ў турнірнай табліцы, маючы ў актыве 6 ачкоў.