Усе навіны

Прэзідэнт «Марселя» прапануе прыпыняць Лігу 1 падчас Кубка Афрыкі

6 жніўня, 17:51

Прэзідэнт «Марселя» Пабла Лангорыя прапанаваў кіраўніцтву Лігі 1 унесці карэктывы ў каляндар вышэйшага французскага дывізіёна.

«Мы павінны нешта вырашаць з Кубкам афрыканскіх нацый. Пры заключэнні пагадненняў з афрыканскімі гульцамі мы павінны ўлічваць гэты фактар, але гэта не павінна спыняць нас.

Мы не можам будаваць нашу трансферную стратэгію на тым, што можам згубіць футбаліста на адзін месяц. З Лігай 1 нам трэба падумаць аб прыпыненні спаборніцтваў у Лізе на час правядзення Кубка Афрыкі», - сказаў Лангорыя.

«Марсель» мае ў складзе 7 гульцоў, якія ўзімку могуць быць выкліканыя на КАН:

- Жофрэ Кандагбія (Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка);

- П’ер-Эмерык Абамеянг (Габон);

- Ісмаіла Сарр і Іліман Ндыяй (Сенегал);

- Шанцэль Мбемба (ДР Конга);

- Амін Харыт і Азедзін Унаі (Марока).

КАН-2024 пройдзе з 13 студзеня па 11 лютага ў Кот-д'Івуары.