Усе навіны

Бага пра расiйскую медыялігу: «Усяму свой час. У мяне кантракт з брэсцкім «Дынама»

6 жніўня, 21:31

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Бага падзяліўся меркаваннем пра расійскую аматарскую медыялігу.

– Ці цікавы вам удзел у медыялізе?

– Скажам так, усяму свой час. Пабачым. Праект цікавы. Тое, што будзе беларуская каманда, – гэта крута. Але ў мяне кантракт з брэсцкай камандай.

– Кантракт да канца сезона?

– Так, – сказаў Бага.

У сёлетнім сезоне футбаліст правёў 8 матчаў, аддаў адну галявую перадачу.