Усе навіны

Сяргей Кісляк: «Аляхновічу найхутчэйшага ачуньвання пасля цяжкай траўмы»

6 жніўня, 22:10

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (2:1).

– Добрая гульня. Думаю, гледачам спадабалася. Самае прыемнае, што мы здабылі тры ачкі. У Жодзіне няпроста гуляць. Перамога прыемная і радасная.

– Сёння вы выйшлі ў ролі капітана. Можа, іншыя адчуванні былі?

– Не. Выходзіў як на звычайную гульню. Можа, адказнасці больш становіцца. Хочацца пажадаць Аляхновічу найхутчэйшага ачуньвання пасля цяжкай траўмы. Каб хутчэй вярнуўся на поле і дапамагаў нам, – сказаў Кісляк.