Усе навіны

Неймар хоча вярнуцца ў «Барселону», але Хаві не падтрымлівае такую ідэю

7 жніўня, 11:29

Паўабаронца «ПСЖ» Неймар працягвае прапаноўваць свае паслугі «Барселоне», паведамляе Жэрар Рамэра.

Бразілец нават гатовы пайсці на скарачэнне зарплаты дзеля вяртання ў каталонскі клуб.

Жаан Лапорта і частка праўлення падтрымліваюць такую ідэю, але не Хаві.

Журналіст Mundo Deportivo Фернанда Пола дадае, што Неймар імкнецца вярнуцца кожнае лета з таго часу, як перайшоў у «ПСЖ».

Аднак Хаві выразна ўсведамляе, што паўабаронца не той футбаліст, які зараз патрэбны «Барсе», і што яго час у клубе ўжо прайшоў.

Кіраўніцтва лічыць магчымы трансфер Неймара ўдалай ідэяй з маркетынгавага пункту гледжання, але са спартыўнай ёсць сумневы.