Усе навіны

Карлас Алос стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі

8 жніўня, 09:58
1

48-гадовы іспанскі спецыяліст Карлас Алос прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі.

Кантракт з Карласам Алосам падпісаны да канца 2024 года, з опцыяй падаўжэння ў выпадку дасягнення пастаўленых задач.

Гэта значыць, што іспанец будзе кіраваць зборнай Беларусі ў застаўшыхся матчах кваліфікацыі Еўра-2024, а таксама ў наступным розыгрышы Лігі нацый.

Да гэтага ён узначальваў зборную Руанды, дзе меў кантракт да сакавіка 2025 года.

Алос мае досвед працы ў чэмпіянатах Кіпра, Польшчы, Марока, Катара і Ганконга.

Раней Алос кіраваў юнацкай зборнай Казахстана. На працягу трох гадоў працаваў з «Барселонай» U-19.

Разам з «Кайратам» выйграваў Кубак Казахстана, адзначым, што ў той час пад кіраўніцтвам Алоса выступаў абаронца зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч.