Усе навіны

Карлас Алос: «Узровень гульні каманды можна палепшыць. Будзе нялёгка»

8 жніўня, 10:12

Новы галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос зрабіў першую заяву на новай пасадзе.

«Я аналізаваў матчы зборнай Беларусі, глядзеў матчы нацыянальнага чэмпіянату. Думаю, узровень гульні каманды можна палепшыць. Ведаю, што старт кваліфікацыі не зусім атрымаўся, і будзе нялёгка, але ў нас ёсць шанцы, і ёсць куды расці і куды імкнуцца», – сказаў Алос.

Карласа Алоса прызначылі галоўным трэнерам зборнай Беларусі з кантрактам да канца 2024 года, з опцыяй падаўжэння ў выпадку дасягнення пастаўленых задач.

Гэта значыць, што іспанец будзе кіраваць зборнай Беларусі ў застаўшыхся матчах кваліфікацыі Еўра-2024, а таксама ў наступным розыгрышы Лігі нацый.